Беларускія актывісты Варшавы хочуць дапамагчы дзяржаўнымі СМІ Беларусі
Актывісты беларускіх і міжнародных арганізацый з Варшавы адрэагавалі заявай на інфармацыю аб тым, што беларускія газеты пачалі друкаваць паклёпніцкія артыкулы супраць іх.
Нагадаем, што ў мастоўскай дзяржаўнай газеце “Зара над Нёманам” з’явіўся крытычны артыкул у адрас беларускіх актывістаў
Гнеў выдання выклікаў факт сустрэчы беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм. Нагадаем, што ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Анатоль Міхнавец і Андрэй Жукавец, “Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Бародка.
Заява
У Беларусі крытыка з боку дзяржаўных СМІ ў адносінах да недзяржаўных арганізацый заўсёды з’яўлялася прыкметай плённасці працы гэтых арганізацый. Таму мы з задавальненнем даведаліся, што нашу дзейнасць у Варшаве заўважылі беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Для нас гэта стала дадатковым стымулам для яшчэ больш энергічнай працы.
Мы таксама спадзяемся, што наша дзейнасць надалей будзе асвятляцца на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх газет. Для палягчэння іхняй працы ў гэтым накірунку, мы будзем пастаянна высылаць у рэдакцыі газет інфармацыю аб нашай дзейнасці. Спадзяемся, што гэта пазітыўна паўплывае на колькасць публікацый аб нашых арганізацыях і іхняй працы.
Адкуль яшчэ жыхары Мастоўскага і іншых раёнаў Беларусі могуць даведацца аб дзейнасці беларускіх арганізацый у далёкай Варшаве?
Зміцер Бародка, “Еўрапейская Беларусь”
Анатоль Міхнавец, “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі”
Ігар Шчэкарэвіч, Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”
Андрэй Жукавец, праваабаронца