Нарвежскія Хрысціянскія дэмакраты заклікаюць урад Нарвегіі ўзмацніць ціск на Лукашэнку

26 студзеня 2012 16:01  |  Палітыка

Дагфін Хойбратэн, дэпутат Парламенту і былы лідэр Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі, назваў адхіленне прыпыненне рэгістрацыі Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя дакладнай прыкметай таго, што Лукашэнка баіцца палітычнай апазіцыі, асабліва апазіцыі, якая прадэманстравала здольнасць мабілізаваць людзей.

– Хрысціянскіх дэмакратаў падтрымліваюць актыўныя вернікі ў краіне, відаць, гэта  ўспрымаецца як небяспека, – сказаў Хойбратэн.

Ён лічыць, што цяпер “усе сілы добрай волі” павінны падштурхнуць Беларусь да павагі асноўных правоў чалавека.

Нядаўна спадар Хойбратэн пісьмова задаў пытанне міністру замежных спраў Ёнасу Гар Сцёрэ пра тое, як урад праяўляе ініцыятыву, каб беларускія ўлады спынілі пагрозы сваім палітычным апанентам. У адказе міністр замежных спраў засведчыў, што Нарвегія далучылася да рашэння ЕС увесці больш строгія санкцыі супраць Беларусі. Міністр замежных спраў адзначыў, што Нарвегія па-ранейшаму займае цвёрдую пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі на міжнародных форумах, такіх як Рада Еўропы і АБСЕ, а таксама ў непасрэдных стасунках Беларуссю.

Спадар Хойбратэн паведаміў аб сваім жаданні, каб Нарвегія прытрымлівалася больш актыўнага падыходу да сітуацыі ў Беларусі і што наша краіна павінна разгледзець ініцыятывы ЕС і ЗША, якія могуць дапамагчы павялічыць ціск на рэжым Лукашэнкі.

– Наш голас гучыць ясна, але пытанне ў тым, ці зараз ёсць час узмацніць санкцыі супраць рэжыму, якія прыняла міжнародная супольнасць, – сказаў Хойбратэн, паведамляе штодзённае нарвежскае выданне Vårtland ад 23 студзеня.


Штодзённік піша, што многія беларускія хрысціянскія дэмакраты ў апошнія некалькі тыдняў знаходзяцца пад пагрозай беспрацоўя або фізічнага пакарання за ўдзел ў палітычным жыцці.

Перад мінулым Раством больш за тысячу беларусаў паставілі подпісы дзеля заснавання  дэмакратычнай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Гэтыя подпісы былі часткай чацвёртай спробы атрымаць афіцыйную рэгістрацыю партыі, але замест таго, каб займацца належнай праверкай дакумантаў, беларускія ўлады сталі пагражаць тым, якія падпісаліся за заснаванне партыі. Пра гэта паведамляе Хрысціянска-дэмакратычная партыя ў Нарвегіі, якая інфармавана беларускай сястрынскай партыяй.

Заснавальнкі “БеларускайХрысціянская Дэмакратыі” ставілі свае подпісы пад пагрозай санкцый з боку працадаўцаў, кіраўніцтва навучальных установаў, або іншых дзяржаўных арганізацый, якія залежаць ад дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Многія знаходзяцца пад пагрозай страціць працу або вучобу, бо гэта распаўсюджаная рэакцыя на існаванне апазіцыі ў краіне, і з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай ў сітуацыі, калі эканоміка знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Некаторыя з іх таксама сутыкаліся з пагрозамі фізічнайрасправы, калі яны не здымуць подпісы ў якасці заснавальнікаў партыі.

19 студзеня Міністэрства Юстыцыі нечакана заявіла, што заяўка партыі на рэгістрацыю была адхілена, у тым ліку са спасылкай на спіс заснавальнікаў, які не адпавядаў іх патрабаванням.

Беларускі рэжым значна ўзмацніў сваю хватку пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе. У краіне, якую называюць апошняй дыктатурай Еўропы, апазіцыя знаходзіцца пад жорсткім кантролем, палітычныя апаненты прысуджаюцца да турэмнага зняволення, у той самы час замежным журналістам і змагарам за правы чалавека адмаўляюць у візах.

Болей навін