Слонімскія актывісты правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)

27 студзеня 2012 09:12  |  Палітыка

На працягу гэтага тыдня прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў  у якое таксама ўваходзяць прадстаўнікі БХД, праводзяць інфармацыйную кампанію сярод мясцовага насельніцтва аб тым, што ў беларускіх турмах дагэтуль утрымліваюцца палітычныя вязні.

 

“У розных грамадскіх месцах і на ўваходах у пад’езды шматпавярховых дамоў, былі расклееныя некалькі сотняў улётак з партрэтамі шэрагу палітвязняў і заклікам “Свабоду палітвязням!”, – распавёў мясцовы актывіст БХД Алесь Масюк.

 

Інфармацыйная кампанія з патрабаваннем свабоды палітвязням будзе працягвацца да тога часу, пакуль не выпусцяць усіх палітвязняў.

 

Слонімскія актывісты правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)Слонімскія актывісты правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў (фота)

Болей навін