Берасцейскія дэмакратычныя сілы выступілі за байкот выбараў (фота)
26 студзеня адбылося пасяджэнне Берасцейскай Дэмакратычнай Кааліцыі”Спадчына”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных сіл вобласці – БХД, БСДП (Народная Грамада), “Еўрапейская Беларусь”, РГА “Перспектыва” і інш.
Пра гэта прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай.
На сустрэчы абмяркоўвалася стаўленне да плануемых рэжымам т.зв. «Выбарах у парламент» у 2012 годзе. У выніку аднагалосна было прынята рашэнне аб поўным байкоце гэтага псеўдаэлектральнаг спектакля. БДК “Спадчына” заклікае далучыцца да байкоту ўсе астатнія палітычныя і грамадскія партыі і арганізацыі як Берасцейскай вобласці так і ўсёй Беларусі.