Вярхоўны суд палічыў прысуд Паўлу Севярынцу справядлівым

30 студзеня 2012 19:19  |  Галоўныя навіны

Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным і справядлівым прусыд, вынесены 16 траўня 2011 года сустаршыне аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлу Севярынцу.

 

Пра гэта маці палітвязня Тацяне Севярынец паведаміў яго адвакат Вадзім Мушынскі.

 

“Зараз мы разглядаем магчымасць разгляду гэтай справы ў міжнародных інстанцыях”, – адзначыла Тацяна Севярынец.

 

Нагадаем, што 16 траўня суддзя Заводскага раёну Менска Жана Брысіна асудзіла Паўла Севярынца на тры гады “хіміі” за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году.

Болей навін