Рымашэўскі: БХД працаваць на сцэнар рэжыма не будзе (відэа)

31 студзеня 2012 12:50  |  Палітыка

Сустаршыня незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі заявіў, што прадстаўлены для падпісання кааліцыі шасці апазіцыйных партый і арганізацый дакумент аб фармаце іх удзелу ў выбарах не быў узгоднены і быў прадстаўлены за пяць хвілін да пачатку прэс-канферэнцыі. Па Яго словах змшчаныя ў ім прапановы былі адкінутыя яшчэ ў самым пачатку перамоваў.

Сустаршыня БХД заявіў, што кааліцыя на працягу двух тыдняў ўзгадняла тэкст сумеснай дэкларацыі і рознагалоссяў па ім не было. Ён назваў недапушчальным прадстаўлены для падпісання тэкст, бо ён быў узгоднены толькі “з некалькімі суб’ектамі”. “Тыя, хто паступае падобным чынам, спрабуюць справакаваць развал кааліцыі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі, перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

Палітык заявіў аб недапушчальнасці ўдзелу ў выбарах “пры наяўнасці палітычных зняволеных”.

“Кааліцыя шасці” планавала 31 студзеня падпісаць пагадненне, у якім быў бы вызначаны план сумесных дзеянняў апазіцыі на выбарах, аднак дакумент падпісаны не быў.

 

Болей навін