Заява Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заяўляе пра сваю прынцыповую пазіцыю аб немагчымасці ўдзелу дэмакратычных сілаў у парламенцкіх выбарах пры наяўнасці палітвязняў у Рэспубліцы Беларусь і пры адсутнасці магчымасці кантролю за выбарамі. Мы лічым непрымальнымі ўсялякія спробы легалізаваць дзейсны рэжым праз вылучэнне кандыдатаў і прызначэнне узгодненых з рэжымам кандыдатур у “палатку”.
Разам з тым еднасць дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь з’яўяляецца адной з нашых мэтаў. Дэмакратычныя сілы ў 2012 годзе, нягледзячы на разыходжанні ў тактыцы, могуць разам:
А) вылучыць адзіныя патрабаванні да рэжыму (вызваленне палітвязняў, змяненне выбарчага заканадаўства, рэгістрацыя палітычных партый і грамадскіх арганізацый);
Б) правесці масавае назіранне;
В) правесці Ўсебеларускі народны з’езд.
Розная тактыка у рамках кааліцыі – паказнік розных матываў і рознага статусу суб’ектаў (адныя зарэгістраваныя, іншыя – не, адныя левыя, іншыя правыя). Чыя тактыка акажацца найбольш паспяховай, пакажа кампанія.
Мы таксама заклікаем іншыя дэмакратычныя сілы да 25 сакавіка правесці найперш у рэгіёнах шырокае грамадскае абмеркаванне фармату ўдзелу апазіцыі ў выбарах з удзелам простых грамадзян, беларускіх актывістаў і незалежных СМІ.