Кіраўніцтва Мінюста Польшчы пачула беларускіх актывістаў (фота)

01 лютага 2012 07:13  |  Палітыка

31 студзеня адбылася двухгадзінная размова прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з  кіраўніком палітычнага аддзела міністэрства Юстыцыі Польшчы Пётрам Дардзінскім.

 

Сустрэча стала магчымая пасля агульнага звароту ў міністэрства прадстаўнікоў арганізацый Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” Ігара Шчэкарэвіча, сябра Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Анатоля Міхнаўца і “Еўрапейскай Беларусі” Змітра Бародкі.

 

Беларускія актывісты абмеркавалі на сустрэчы тры галоўных пытання. Гэта пераслед на працягу 12 гадоў судом у Беластоку сябра БХД Андрэя Жукаўца, скандальнае рашэнне суда ў Быдгошчы аб фактычнай забароне бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы і магчымасць скасавання дамовы аб беларуска-польскім прававым супрацоўніцтве па якому Беларусі былі выдадзеныя банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага.

 

Адзначым, што гэта не першая сустрэча на вышэйшым узроўні беларускіх актывістаў. 22 снежня 2011 года прадстаўнікі арганізацый сустрэліся з намеснікам генпракурора Польшчы Робертам Гернандам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі з боку польскіх пракуратураў. Па выніках размовы, актывісты ацанілі яе як паспяховую.

 

Кіраўніцтва Мінюста Польшчы пачула беларускіх актывістаў (фота)Кіраўніцтва Мінюста Польшчы пачула беларускіх актывістаў (фота)Кіраўніцтва Мінюста Польшчы пачула беларускіх актывістаў (фота)

Болей навін