Моладзь БХД: удзел у выбарах пры наяўнасці палітвязняў – амаральны
Сустаршыня Моладзі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Марына Хоміч выступіла супраць удзелу апазіцыі ў парламенцкіх выбарах, пакуль у турмах знаходзяцца палітвязні.
“Хіба ж можна ўдзельнічаць у выбарах, калі ў турмах знаходзяцца палітвязні? Лезці ў балатаванне, пераступіўшы праз зняволеных, значыць ісці амаральным шляхам. Шлях у “палатку” – гэта шлях у падтрымку рэжыму, шлях на супрацоўніцтва з ім”, – адзначыла яна.
Сустаршыня МХД выступіла таксама супраць спробаў раскалоць дэмакратычны рух. “Не дамо рэжыму дасягнуць гэтага. Будзьма моцнымі і еднымі! Жыве Беларусь!”, – падкрэсліла Марына Хоміч.