Заява БХД аб непрымальнасці выключэння асобаў са спісу тых, каму забаронены ўезд у ЕС
Заўтра, 9 лютага, адбудзецца сустрэча шэрага прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці са спадаром Гунарам Вігандам (Gunnar Wiegand), дырэктарам па пытаннях Расіі, Усходняга Партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння (EEAS). Мэтай сустрэчы з’яўляецца дыскусія з прадстаўнікамі апазіцыйных партый і рухаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі аб рэформах, неабходных для мадэрнізацыі краіны, а таксама аб магчымай падтрымцы ў гэтым працэсе з боку ЕС.
У сувязі з гэтым аргкамітэт Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” выступіў з адмысловай заявай аб непрымальнасці выключэння асобаў са спісу чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Нагадаем, што раней Гунар Віганд паведаміў пра тое, што ЕС плануе ўнесці ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС, яшчэ 135 імёнаў. У
Заява
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя лічыць непрымальнай ініцыятыву “Офіса за дэмакратычную Беларусь” і кіраўніка офіса Вольгі Стужынскай аб пераглядзе спіса беларусаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу і выключэння з гэтага спісу шэрага асобаў.
Вылучэнне падобнай ініцыятывы ў сённяшніх палітычных умовах, пры наяўнасці палітычных зняволеных, сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі, адсутнасці свабоды СМІ з’яўляецца нічым неабгрунтаваным і амаральным.
Мы асуджаем любыя спробы зваротаў да еўрапейскіх структураў ад імя беларускай дэмакратычнай грамадскасці без папярэдняга ўзгаднення і публічнага абмеркавання.
Аргкамітэт Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”