Магілёўскія актывісты БХД распачынаюць падрыхтоўку назіральнікаў за “выбарамі”
Магілёўскі гарадскі аргкамітэт па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” распачынае падрыхтоўку назіральнікаў за “выбарамі”, якія маюць адбыцца 23 верасня 2012 года.
Усіх жадаючых стаць назіральнікамі заклікаем звяртацца да намесніка магілёўскага гарадскога каардынатара БХД Алега Леанідавіча Аксёнава па тэлефоне: +37529 6614333 (Вэлком).
“Назіранне за “выбарамі” дапаможа нам арганізаваць кантроль за тым, што адбываецца на выбарчых участках, зафіксаваць парушэнні і фальсіфікацыі, якія будуць чыніцца, і такім чынам не дапусціць чарговай “элегантнай перамогі”, – адзначыў Алёг Аксёнаў.