У Воршы Яўген Анішчанка патрабуе прызнаць несапраўдным галасаванне 18 верасня

19 верасня 2012 13:32  |  Палітыка

Каардынатар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Воршы Яўген Анішчанка, які з’яўляецца назіральнікам на 8-м участку 26-й выбарчай акругі, патрабуе прызнаць несапраўдным галасаванне 18 верасня.

 

Паводле яго словаў, у гэты дзень у выбарчых бюлетэнях па-ранейшаму заставаўся актывіст АГП, які зняўся з “выбараў” 15 верасня. Яго выкрэслілі з бюлетэняў толькі 19 верасня.

 

У сувязі з гэтым каардынатар БХД накіраваў скаргі ў пракуратуру і акружную камісію з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары на гэтым участку 18 верасня.

Болей навін