Яўгену Гуцалаву далі сем сутак

19 верасня 2012 13:43  |  Палітыка

Віцебскага актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Гуцалава 19 верасня асудзілі на сем сутак арышту за нібыта несанкцыянаваны пікет.

 

Пра гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

 

Суддзёй на працэсе была Грабоўская.

 

Нагадаем, што актывіста, які быў акрэдытаваны назіральнікам, затрымалі 18 верасня адразу пасля пачатку перапынку на датэрміновым галасаванні.

Болей навін