Начальнік на ўчастку: “Трэба, каб сёння прагаласавала 40%. Абтэлефаноўвайце, запрашайце” (аўдыё)
Сябра ўправы БХД Валерыя Чарнаморцава, якая назірае 594-м выбарчым участку 107-й выбарчай акругі ў Менску, стала сведкай цікавага дыялогу сябраў участковай камісіі – супрацоўнікаў ЖЭСаў Савецкага раёну Менску – з іх начальнікам, які прыехаў на ўчастак “з праверкай”, хаця афіцыйна да выбарчага працэсу ніякага дачынення не мае. Падаем гэты дыялог на сайце БХД:
Сябра камісіі: – Мы ўжо прыймаем людзей, сем чалавек сегодня ўжо прыйшло, прагаласавала.
Начальнік: – Ну і колькі ў вас павінна быць сёння, 40% людзей?
Старшыня камісіі (зважаючы на назіральніка): – У нас павінна быць сёння… Сёння ў нас павінна быць… Ну хто прыйдзе…
Начальнік: – А няма ў вас такога, колькі, хто прыйдзе?
Сябра камісіі: – Як гэта няма?!
Начальнік: – Вось бярэце тэлефон, абтэлефаноўваеце, запрашаеце людзей!
Сябра камісіі: – так, я так і раблю.
Начальнік: – пакажыце, колькі вы запрасілі!