Алег Аксёнаў абскарджвае пастаноўку яго на прафулік у КДБ
Каардынатар аргкамітэту па сіварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Магілёве Алег Аксёнаў падаў скаргу у мясцовае аддзяленне КДБ на дзеянні супрацоўнікаў камітэту ў сувязі з пастаноўкай яго на прафілактычны ўлік за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.
Актывіст таксама мае намер абскарджваць пастаноўку на ўлік у КДБ у судзе. Але гэта абцяжарваецца тым, што ў КДБ яму не выдалі ніякіх дакументаў аб пастаноўцы на ўлік.