Невядомыя ломяцца ў кватэру Дзяніса Садоўскага
Сёння з раніцы у двары дома, у адной з кватэраў якога праходзяць сустрэчы аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, дзяжураць людзі ў цывільным. Яны таксама спрабавалі ўварвацца ў памяшканне, але беспаспяхова.
Гэтую кватэру здымае адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, які зараз знаходзіцца за межамі Беларусі.