Рымашэўскі: Лукашэнка страціў пачуццё рэальнасці

11 снежня 2012 12:02  |  Галоўныя навіны

Браць за прыклад замежную палітыку Ірана злачынна і безадказна, мяркуе лідар партыі БХД.

 

«Замежная палітыка Ірана – гэта тупіковы шлях, які прычыняе эканамічныя, палітычныя і чалавечыя ахвяры, гэта ахвяраванне ўласным народам. І браць за прыклад такую палітыку – злачынна і безадказна», – заявіў у інтэрв’ю сайту charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

 

Паводле слоў палітыка Беларусь нельга параўноўваць з Іранам:

 

«Лукашэнка страціў пачуццё рэальнасці. Беларусь не з’яўляецца ядзернай краінай, наша краіна ў параўнанні з Іранам не валодае дастатковымі ні прыроднымі, ні чалавечымі рэсурсамі для таго, каб рабіць такія заявы».

 

Адрозна ад Ірана, астатнія краіны Блізкага Усходу рухаюцца да цывілізаванасці, адзначыў Віталь Рымашэўскі:

 

«Гэта астатняя стадыя беларускай замежнай палітыкі, гэта азначае, што ў Лукашэнкі хутка не застанецца паплечнікаў, таму што Іран – гэта адна з астатніх таталітарных краін з таталітарным кіраўніком. Нягледзячы на шмат якія праблемы, блізкі Усход рухаецца да цывілізаванага ладу сваёй унутранай і замежнай палітыкі. А палітыка Ірану – гэта дзікасць».

 

Нагадаем, сёння на сустрэчы з паслом Ірана Лукашэнка заявіў, што ён з’яўляецца прыхільнікам замежнай палітыкі гэтай краіны. «У нас няма абсалютна ніякіх праблем, у нас падобныя пункты гледжання на сусветны парадак, на тое, як павінен развівацца свет», – сказаў дыктатар.

Болей навін