Акцыя-выклік у Наваполацку (фота)
Наваполацкі актывіст аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сяргей Малашэнак сфатаграфаваўся на ганку ГАУС у Наваполацку з партрэтам асуджанага Алеся Бяляцкага.
Гэта была акцыя салідарнасьці з пакаранымі штрафамі гарадзенцамі, якіх асудзілі за партрэт Алеся Бяляцкага.
Наваполацкія актывісты таксама запрашаюць далучыцца да акцыі ўсіх неабыякавых землякоў і выкладваць фота з плакатамі з выявай Алеся Бяляцкага ў сябе ў блогах і сацыяльных сетках.