У Францыі прайшла вялікая маніфестацыя супраць легалізацыі аднаполых саюзаў
Сотні тысяч людзей сабраліся 24 сакавіка на вуліцах Парыжа, каб выказаць пратэст супраць легалізацыі гомасексуальных саюзаў. Гэта была адна з апошніх масавых акцый у краіне перад канчатковым прыняццем новага закону, што чакаецца 4 красавіка.
Сярод удзельнікаў маніфестацыі было шмат сем’яў з дзецьмі. Людзі неслі плакаты з надпісамі: «Жадаем працы, а не гома-сужэнстваў», «Не — гееўскаму экстрэмізму».
Падобная маніфестацыя праходзіла ў Францыі 13 студзеня і сабрала каля мільёна ўдзельнікаў.