Улады Украіны з часоў прыходу да ўлады Януковіч паслядоўна праводзяць антыдэмакратычную палітыку

04 снежня 2013 17:12  |  Свет

Яшчэ 11 лістапада
ў аэрапорце Львова супрацоўнікі ўкраінскай мытні без тлумачэння прычыны
адмовілі ва ўездзе ва Украіну экс-віцэ-мэру нямецкага горада Трыр, ідэолагу
хрысціянскай дэмакратыі Норбэрту Нойгаузу.

 

Норбэрт прыехаў
ва Украіну для ўдзелу ў навучальным семінары ў Зарваніцэ. Але на мытнай мяжы
львоўскага аэрапорта яму паведамілі, што ўезд ва Украіну забаронены.

 

З 2012 года
Нойгауз праводзіў семінары для ўкраінскай моладзі на тэму каштоўнасцяў
хрысціянскай дэмакратыі.

 

Нойгауз – адзін з
самых вядомых сучасных ідэолагаў хрысціянскай дэмакратыі ў Еўропе, а яго кніга
“Каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі” была перакладзена на многія
мовы.

Болей навін