Хрысціянскія дэмакраты атрымалі чарговыя адмовы на правядзенне з’езду
Хрысціянскія дэмакраты атрымалі чарговыя адмовы на правядзенне Устаноўчага З’езду 31 кастрычніка. Прыйшлі лісты з адмовамі ад кінатэатру “Цэнтральны”, “Кінавідэапракату”, ДК “Сукно” і “Моладзевага тэатру эстрады”. Таксама атрыманы адмоўны ліст з Адміністрацыі Прэзідэнта.
Кіраўніцтва кінатэатра “Цэнтральны” у адмове пазначыла: “Асноўнай дзейнасцю кінатэатра з’яўляецца кінавідэаабслугоўванне насельніцтва, і мы не праводзім мерапрыемствы, якая не маюць дачынення да асноўнага віду дзейнасці ”. У адказе “Кінавідэапраката” пазначаецца аналагічная прычына.
У ДК “Сукно” зараз праходзіць рэканструкцыя і таму яны не могуць прадаставіць памяшканне для правядзення З’езду.
“Моладзевы тэатр эстрады” не можа змясціць такую вялікую колькасць людзей і увогуле у іх зараз праходзіць вельмі шмат мерапрыемстваў і вольных памяшканняў няма.
Таксама атрымалі ліст з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
, – пазначана у адказе.
Нагадваем, што ужо атрыманыя адмовы з ДК МАЗ, Цэнтральнага дому афіцэраў і Рэспубліканскай мастацкай галерэі. Яшчэ не атрымалі адказы з ДК МТЗ, ДК Чыгуначнікаў і міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB. Таксама чакаецца адказ з Мінгарвыканкаму.