Рэжым Ахмадінежада прысудзіў да смяротнага пакарання ўдзельнікаў акцый апазіцыі
У Іране тры чалавека прысуджаныя да смяротнага пакарання нібы “за распальванне беспарадкаў” пасля выбараў.
Двое з асуджаных прызнаныя вінаватымі ў тым, што “дзейнічалі ў манархічнай антыўрадавай арганізацыі, якая імкнецца разбурыць рэжым Ісламскай Рэспублікі Іран і аднавіць манархію” – перадае Associated Press са спасылкай на СМІ Ірана.
Трэці асуджаны абвінавачаны “у сувязях з узброенай групай апазіцыі”. Гэта першыя тры смяротных прысуду пасля пачатку працэсаў за акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у жніўні 2009 году.
У Іране праходзяць судовыя працэсы больш, чым над 100 прыхільнікамі апазіцыі, абвінавачанымі ў дачыненні да акцый пратэсту пасля выбараў. Ім прад’яўленыя розныя абвінавачванні – ад “удзелу ў беспарадках” да “змовы супраць улады”.
Лідэры апазіцыі выступілі з крытыкай судовага працэсу, назваўшы яго “паказальным” У прыватнасці, па-ранейшаму ўплывовы экс-прэзідэнт Ірана Мухаммед Хатамі заявіў, што суд над удзельнікамі маніфестацый супярэчыць канстытуцыі, законам і правам грамадзян.
Іранская апазіцыя адмовілася прызнаць афіцыйныя вынікі чэрвеньскіх выбараў, якія прынеслі перамогу Махмуду Ахмадінежаду. Прэзідэнт Ірана афіцыйна ўступіў у пасаду на другі тэрмін 5 жніўня.