Адновім беларускі дух здаровы…
Напярэдадні Новага, 2020-га года, пісьменніца і актывістка Галіна Каржанеўская звярнулася з лістом да адміністрацыі гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Цівалі”. У ім гаворыцца: “У вашага ГЦ рэдкая і цікавая назва, яна лучыць нас, сучаснікаў, з мінулым сталіцы Беларусі. Так называлася вёска з заходняга боку, якая з цягам часу стала часткай горада. На жаль, дапушчана адна некарэктнасць: рускамоўная транскрыпцыя “Тивали” (вялікімі літарамі зверху) выглядае штучна, нібы запазычаная з якой іншай мовы. Даводзілася чуць, што людзі скажаюць слова, вымаўляючы яго як Цівалі. Не ўсе разумеюць, што азначае гэтая назва і як вымаўляецца. Невялікая памятная шыльда пры ўваходзе магла б быць вельмі дарэчы”.
А галоўнае, лічыць Г.Каржанеўская, – над будынкам павінен узвышацца правільны аўтэнтычны тапонім, напісаны па-беларуску: “Цівалі”.
Тут продкі мінчукоў калісь жылі.
Рыпелі брамкі, рыкалі каровы,
Якіх на пашу вулічкай вялі…
Калі адновім назву “Цівалі” –
Адновім беларускі дух здаровы.