Віталь Рымашэўскі адносна ўдзелу БХД у праймерыз і заявы рэгіянальных кіраўнікоў (відэа)

27 сакавіка 2020 22:25  |  Палітыка

Віталь Рымашэўскі адносна ўдзелу БХД у праймерыз і заявы рэгіянальных кіраўнікоў (відэа)

 

Напрэсканферэнцыі 27 сакавікасустаршыняБеларускайхрысціянскайдэмакратыіВітальРымашэўскіпатлумачыў пазіцыю БХД адносна ўдзелу ў праймерыз.

Палітык адзначыў, што рашэнне аб удзеле БХД у праймерыз было прынятае на паседжанні Нацыянальнай рады, і толькі яна можа яго адмяніць.

“Сабраць нават тэхнічна Нацыянальную раду праз каронавірус не ўяўляецца магчымым. Мы кожны пункт пагаднення будзем выконваць як адказная палітычная структура”, – заявіў сустаршыня БХД.

Пры гэтым, дадаў ён, працэдура праймерыз прадугледжвае, што кожны кандыдат можа сысці з яе, што і зрабіў афіцыйна кандыдат ад БХД, сустаршыня Павел Севярынец.

Разам з тым Віталь Рымашэўскі назваў недапушчальным тое, каб адзінага кандыдата ад апазіцыі абіралі прадстаўнікі ўладаў. Таму БХД выступае за тое, каб адмяніць вынікі галасавання ў тых гарадах, дзе былі заўважаныя актыўныя спробы ўладаў паўплываць на галасаванне. Тым больш, што з вялікай верагоднасцю далейшае галасаванне ў рэгіёнах праз каронавірус, хутчэй за ўсё, будзе адмененае. Пад пытаннем таксама правядзенне Кангрэсу.

Але пакуль прапанова БХД не прайшла, бо рашэнні мусяць прымацца кансэнсусам.

“Але будзе рашэнне прымацца яшчэ 1 траўня. І мы спадзяемся, што нашы калегі прыслухаюцца да гэтага”, – сказаў Віталь Рымашэўскі.

Ён адзначыў таксама, што БХД падтрымлівае зварот рэгіянальных кіраўнікоў аб ануляванні галасавання ў трох гарадах. Паводле яго, хоць фармальна працэдура не была парушаная, праймерыз сутыкнуліся з сур’ёзным выклікам.

Зараз рэгіянальныя кіраўнікі БХД прыпыняюць свой удзел у праймерыз. І БХД гэта падтрымлівае.

“Калі мы будзем ігнараваць меркаванні рэгіянальных актывістаў, то не сябры ж участковых камісій, не настаўнікі і не працаўнікі выканкамаў будуць збіраць подпісы за адзінага кандыдата?” – задаўся рытарычным пытаннем Віталь Рымашэўскі.

Ён выказаў спадзеў, што патрабаванні рэгіянальных кіраўнікоў будуць улічаныя, бо працэдура праймерыз усё адно мае быць перагледжаная.

“Праймерыз – гэта інструмент для яднання дэмакратычных сілаў. Гэта не самамэта. Калі мы забудзем пра мэту, пра яднанне дэмакратычных сілаў для таго, каб выставіць аб’яднаную альтэрнатыву дзейнай уладзе, то праймерыз будуць непатрэбныя і бессэнсоўныя. Гэта добра разумеюць. Варыянты могуць быць розныя. 1 траўня рашэнне ўсё роўна будзе пераглядацца. У партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па гэтым пункце рознагалоссяў няма, усе сустаршыні, усе рэгіянальныя кіраўнікі ў гэтым едныя”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін