Гарадзенскім актывістам уручылі позвы за фота з нацыянальным сцягам
Да каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні
Сяргея Верамеенкі і яго жонкі Вольгі 16 траўня а 21:45 прыйшлі міліцыянты, якія
прынеслі ім позвы за фота з нацыянальнымі, бел-чырвона-белымі, сцягамі.
Нагадаем, што 5 траўня Сяргей і Вольга Верамеенкі правялі
акцыю салідарнасці ў Гародні з асуджаным на 15 сутак арышту намеснікам старшыні А’б’яднанай
грамадзянскай партыі Васілём Паляковым, якога затрымалі за тое, што ён на
дазволеным у Гомелі мітынгу 1 траўня трымаў нацыянальны сцяг.
У знак салідарнасці актывісты БХД выйшлі з бел-чырвона-белым
сцягам у розныя мясціны Гародні.